Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ТКАЧОЎ Лявонцій Рыгоравіч
[1911, в. Дудчыцы, цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Касмынічы Мсціслаўскага р-на. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў “антысавецкай контррэвалюцыйнай дзейнасці”. Асуджаны да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 6.5.1946 па амністыі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа Т. № 10707 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.