Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ТВАРДОЎСКІ Ігнат Сцяпанавіч 

ТВАРДОЎСКІ Ігнат Сцяпанавіч

[12.3.1889 – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Сямёнава, цяпер Польшча. Быў жанаты Арыштаваны 13.1.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.7.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Дубраўны лагер Мардоўскай АССР. Вызвалены 8.12.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 23.10.1992. Асабовая справа Т. № п-15343 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".