Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ТАРАШЭЎСКІ Юзаф Тамашавіч 

ТАРАШЭЎСКІ Юзаф Тамашавіч

[1897, Аўгустаў Сувалкаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Гута, цяпер Польшча. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 31.3.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 26.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Т. № п-11441 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".