Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ТАНЮКЕВІЧ Ядвіга Вікенцеўна 

ТАНЮКЕВІЧ Ядвіга Вікенцеўна

[1894, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва – ?]. З рабочай сям’і. Да арышту працавала выхавацельніцай дзіцячага дома ў Лідзе Гродзенскай вобл. Арыштавана 19.5.1940. Асуджана 19.10.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Т. № п-9931 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".