Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ТАМАШЭЎСКІ Валянцін Уладзіміравіч
[1911, Кіеў – чэрв. 1941, этап, НКВД]. З сям’і службоўца. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Янкі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 4.11.1940. Асуджаны 18.6.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Расстраляны пры этапаванні падследных з Глыбоцкай турмы № 28 на Усход. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 16.11.1960. Групавая справа Т. і інш. № 10741-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.