Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » САЛАДУХА Мікіта Дзмітрыевіч
[1901, в. Труханавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы в. Петрыкавічы Капыльскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны ў 1945 у в. Слабодка Капыльскага р-на. Асуджаны 14.8.1945 пазасудовым органам НКДБ як “памагаты нямецкіх акупантаў” да 7 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 5.6.1962. Асабовая справа С. № 17819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.