Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » САКАЛОЎ Міхаіл Яўсеевіч 

САКАЛОЎ Міхаіл Яўсеевіч

[1897, в. Малостаўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магі-
лёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў мяст. Краснаполле. Быў жанаты. Арыштаваны 18.12.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за “ўдзел ва ўзброенай контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Канчаткова вызвалены 26.9.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.8.1956. Групавая справа С. і інш. № 1980-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".