Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » САЗОНАВА Ганна Іванаўна
[1894, Валакаламск, цяпер Маскоўская вобл., Расія – ?]. З бел. рабочай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай адной з СШ Чэрыкава Магілёўскай вобл. Арыштавана 29.9.1937. Абвінавачвалася ў “правядзенні антысавецкай прапаганды”. Вызвалена і рэабілітавана 20.3.1938 пастановай Чэрыкаўскага раённага аддзела НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 3372 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.