Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » САДОЎСКІ Васіль Антонавіч
[1892, в. Слабада Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. –
23.12.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мікалаева, цяпер Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.9.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракурорам Віцебскай вобл. 31.10.1989. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.