Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » РАЙЧОНАК Лявонцій Іосіфавіч 

РАЙЧОНАК Лявонцій Іосіфавіч

[1926 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у вайсковай часткі 77920. Арыштаваны 14.7.1949. Асуджаны 10.11.1949 трыбуналам вайсковай часткі 32881 за тое, што “ў 1943 здрадзіў радзіме, калі добраахвотна ўступіў у антысавецкую контррэвалюцыйную нацыяналістычную арганізацыю “Саюз Беларускай Моладзі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МУС Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным СССР вобл. 29.12.1987. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".