Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » ПАЗНЯК Пётр Іванавіч
[1915, Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам СШ мяст. Сноў Нясвіжскага р-на. Арыштаваны 26.12.1944. Асуджаны 9.3.1946 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 2.6.1992. Асабовая справа П. № 33624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.