Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » ПАЗДНЯКОЎ Павел Мікалаевіч 

ПАЗДНЯКОЎ Павел Мікалаевіч

[1916, Лежынск Сямірэчанскай вобл., цяпер Алма-Ацінская вобл., Казахстан – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1941). Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне з 22.6.1941 да 25.9.1941. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Мачульна Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 18.1.1945. Абвінавачваўся ў “сувязі з нямецкай жандармерыяй”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 15–24.3.1947. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа П. № п-882 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".