Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НІКІЦЕНКА Васіль Нічыпаравіч 

НІКІЦЕНКА Васіль Нічыпаравіч

[1913, в. Какойск Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам. Перад арыштам – інспектар горжылупраўлення ў Выбаргу Карэла-Фінскай ССР. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.3.1946. Абвінавачваўся ў “пераходзе на бок немцаў і службу паліцэйскім у лагеры для ваеннапалонных”. Справа Н. (№ 6705; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) была спынена за недастатковасцю доказаў. Вызвалены 25.11.1946. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".