Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НІКАЛАШЧАНКА Марыя Парфёнаўна 

НІКАЛАШЧАНКА Марыя Парфёнаўна

[1919, Віцебск, цяпер – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай Лар’янаўскай пачатковай школы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Выйшла замуж. Арыштавана 23.12.1944 у в. Лар’янава. Абвінавачвалася ў “антысавецкай агітацыі”. Вызвалена і рэабілітавана следчай групай УНКДБ Кіраўскай вобл. 11.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 446-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".