Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НІКАЛАЕЎ Пётр Андрэевіч
[1887, в. Буй Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у калгасе “Іскра” Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.1.1933 у в. Разумова Лёзненскага р-на. Асуджаны 15.4.1933 калегіяй АДПУ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Н. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.