Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НЕФ Генрых Мартынавіч 

НЕФ Генрых Мартынавіч

[1903, в. Тагай, Крым, цяпер Украіна – ?]. З нямецкай сям’і. Працаваў выкладчыкам заалагічна-ветэрынарнага тэхнікума ў Клімавічах Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.8.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы на карысць нямецкай разведкі”. 1.3.1939 аператыўным упаўнаважаным УКДБ БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 5402 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".