Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НЕСЦЯРОВІЧ Міхаіл Фёдаравіч 

НЕСЦЯРОВІЧ Міхаіл Фёдаравіч

[1888, в. Панікова, цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Прысна Магілёўскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 8.7.1938. Асуджаны 29.11.1939 за “шпіянаж” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.6.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Н. № 5428 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".