Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НЕРАД Наталля Антонаўна
[1901, в. Студзёнка Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай школы на хут. Дубовы Лог Чэpвеньскага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана ў 1929. Асуджана 19.7.1929 асобай нарадай пры НКВД за “садзейнічанне мужу ў антысавецкай дзейнасці” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 11.4.1961. Групавая справа Н. і інш. № 17107-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.