Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НАУТ Міхаіл Янавіч 

НАУТ Міхаіл Янавіч

[1914, в. Пятроўскае, цяпер Новачаркаскі (?) р-н Карагандзінскай вобл., Казахстан – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам эстонскай школы в. Горбава Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Ажаніўся. Арыштаваны 10.2.1938. Асуджаны 21.8.1938 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа Н. № 6920-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".