Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НАСУТОВІЧ Леакадзія Іванаўна 

НАСУТОВІЧ Леакадзія Іванаўна

[1925, Гродна – ?]. З рабочай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў мяст. Парэчча, цяпер Гродзенскі р-н. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ “здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалена ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 26.8.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. № п-21141 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".