Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга II  » НАСАЛІК Вітольд Феафілавіч 

НАСАЛІК Вітольд Феафілавіч

[1890, в. Квачала, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Малапольскае ваяв., Польшча – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў мяст. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.12.1944 як “нямецкі памагаты”. Вызвалены і рэабілітаваны МДБ Комі АССР у перыяд 23.7.1946–3.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № п-1364 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".