Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НАРКЕВІЧ Іосіф Іванавіч
[1889, Коўна, цяпер Каўнас,
Літва – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў настаўнікам Ашмянскай гімназіі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.10.1939. Асуджаны 17.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Дзвінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 30.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Н. № п-10938 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.