Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НАРКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч
[1903, в. Варонаўшчы-
на Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам Слуцкага педагагічнага тэхнікума (вучылішча). Арыштаваны 12.11.1933 у Слуцку па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 63. Асуджаны 26.12.1933 калегіяй АДПУ як “член Слуцкага філіяла нацыяналістычнай паўстанцкай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі БНЦ” да 5 гадоў ППЛ. 21.10.1934 тэрмін пакарання зніжаны да 3 гадоў і на астатні тэрмін Н. высланы ў Паўночны кpай. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.11.1960 тpыбуналам БВА. Групавая справа Н. і інш. № 12875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.