Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НАВІЦКІ Іосіф Іванавіч
[1896, в. Лапуты Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. – 10.11.1937, Віцебск (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Нядаль Барысаўскага р-на. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.9.1961. Асабовая справа Н. № 12170-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.