Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга II » НАВІЦКІ Аляксандр Аляксандравіч
[1920, в. Любашава Слуцкага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам. Арыштаваны 3.10.1944 у Ганцавічах па адрасе: вул. Варшаўская, д. 3. Асуджаны 30.1.1945 пазасудовым органам НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Н. № 19898-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.