Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МОКАТ Захар Васілевіч 

МОКАТ Захар Васілевіч

[1878, в. Вялікае Обрына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – 23.8.1946, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.12.1944. Абвінавачваўся ў “правядзенні антысавецкай агітацыі”. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 5.10.1964 УМДБ Гродзенскай вобл. Асабовая справа М. № п-4844 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".