Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МІРСКІ-СЕМІЖОН Піліп Мартынавіч
[15.11.1905, в. Пят-
pовічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 4. Арыштаваны 8.4.1935 у Мінску па адрасе: Омскі зав., д. 3, кв. 1. Асуджаны 4.11.1935 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. 11.12.1935 смертнае пакаранне заменена на 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.2.1961 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа
М.-С. і інш. (усяго больш за 20 чалавек) № 12864-с захоўваецца
ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.