Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МІРКАВІЧ Гірш Абрамавіч 

МІРКАВІЧ Гірш Абрамавіч

[1897, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у Беластоку. Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 23.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 18.9.1940 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 22.4.1993. Асабовая справа М. № п-17574 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".