Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЦУК Алена Мітрафанаўна 

МАЦУК Алена Мітрафанаўна

[1925, в. Казяны Дзісенска-
га пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Заброддзе Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 6.3.1947. Асуджана ваенным трыбуналам войск МУС 20.6.1947 за “антысавецкую дзейнасць” і як “удзельніца нацыяналістычнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом Беларусі 29.11.1991. Групавая справа М., навучэнцаў Глыбоцкага педагагічнага вучылішча Льва Бялевіча, Альберта Бацяноўскага, Гардзея Кліманскага (н. ў 1928), Васіля Мядзельца (1927), навучэнца Пастаўскага педагагічнага вучылішча Валянціна Лагунёнка (1925), хатняй гаспадыні Людмілы Краснадубскай (1927), вучаніцы СШ Лідзіi Несцяровіч (1928) і інш. № 23525-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".