Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАСКЕВІЧ Іван Антонавіч
[1893, хут. Сачылава (?) Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Язеры Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.7.1937. Асуджаны 24.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны, верагодна, у Сегежскі лагер НКВД Мурманскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 8.2.1962. Групавая справа М. і інш. № 7605-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.