Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАКСІМАВА Лідзія Іванаўна
[1901, Рослаўль Смаленскай губ., Расія – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 24. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 25а, кв. 24. Асуджана 21.11.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 5 гадоў ссылкі. Этапавана ў Тасеева Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 13.6.1990. Асабовая справа М. № 31001-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.