Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЗУР Іосіф Уладзіслававіч 

МАЗУР Іосіф Уладзіслававіч

[1902, мяст. Стрыжаў на Віслоку, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Верацееўскай няпоўнай СШ тагачаснага Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.1.1945 у в. Парыж Пастаўскага р-на. Абвінавачваўся як “памагаты нямецкіх акупантаў”. 4.6.1947 вызвалены і рэабілітаваны УМДБ Полацкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 8828-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".