Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЗОЛЬ Канстанцін Мікалаевіч 

МАЗОЛЬ Канстанцін Мікалаевіч

[1914, в. Боўдзілаўцы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Слабажаны Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944. Асуджаны 26.12.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “здраду радзіме” да 4 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.11.1993. Асабовая справа М. № 12152-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".