Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЖЭЙКА Міхаіл Андрэевіч
[1888, в. Лагаза Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. – ?].
Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Пліса Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 29.4.1989. Асабовая справа М. № 22114-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.