Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » МАЕЎСКІ-ЛУКША Давід Якімавіч
[1899, в. Ківачына Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – 31.10.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Працаваў выкладчыкам Магілёўскага селькагаспадарчага тэхнікума. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як “агент Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 2.11.1959. Групавая справа М.-Л. і інш. № 6779 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.