Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАЕЎСКІ Станіслаў Іосіфавіч 

МАЕЎСКІ Станіслаў Іосіфавіч

[1893, мяст. Лагаў-Апатоў-
скі, цяпер Свентакшыскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам слонімскай СШ № 2. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны 9.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 29.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа М. № п-11988 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".