Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » МАГІЛЬНІЦКАЯ Яўлампія Пятроўна 

МАГІЛЬНІЦКАЯ Яўлампія Пятроўна

[1896, мяст. Рось Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала дырэктарам СШ ў Ваўкавыску. Падчас 2-і сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 16.7.1944. Асуджана 18.1.1945 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 31.8.1956 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа М. № п-4170 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".