Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУКОЎСКІ Уладзімір Феафілавіч
[1924, в. Ятвезь Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Івацэвіцкай няпоўнай СШ. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.7.1944. Асуджаны 23.8.1944 пазасудовым органам НКДБ як “памагаты нямецкіх акупантаў” да 8 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Сцяпны (?) лагер НКДБ, затым у Краснаярскі лагер НКДБ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Групавая справа Л. і інш. № 10889-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.