Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛУКАМСКІ Павел Іванавіч
[1907, в. Красніца Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Бацэвічы Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.7.1946. Асуджаны 25.7.1946 за “пасобніцкую дзейнасць” да 6 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў пас. Дзеравянка Прыанежскага р-на Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УМУС Бабруйскай вобл. 25.3.1948. Асабовая справа Л. № 2530-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.