Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ Кацярына Васілеўна
[1889, в. Капланавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала прыватнай настаўніцай. Выйшла замуж, мела двое дзяцей. Арыштавана 20.1.1930 на хут. Сангалоўшчына Капыльскага (?) р-на Мінскай вобл. Асуджана 14.2.1930 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да пазбаўлення волі. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер АДПУ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 22.8.1989. Асабовая справа Л. № 27864-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.