Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛІСКЕВІЧ Юзаф Францішкавіч
[1907, в. Няхачава Сло-
німскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Іўеўскай пачатковай школы № 2. Арыштаваны 29.4.1940. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-12113 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.