Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛІСЕЙЧЫКАЎ Мікіта Георгіевіч 

ЛІСЕЙЧЫКАЎ Мікіта Георгіевіч

[29.5.1900, мяст. Буда-Кашалёва Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – 5.8.1938, Полацк, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту загадчык Полацкага акруговага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 2.10.1937 у Мінску па адрасе: плошча Свабоды, д. 5, кв. 12. Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі і агент польскай разведкі”. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Л. № 22580-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".