Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛІС Мікалай Аляксандравіч 

ЛІС Мікалай Аляксандравіч

[1917, в. Спірыдонаўка Самарскай губ., цяпер Самарская вобл., Расія – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Клімовічы Брэсцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.12.1944. Асуджаны 20.7.1945 за “антысавецкую агітацыю” і як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай СССР 6.9.1991. Групавая справа Л. і інш. № 10444-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".