Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛЕВАНОВІЧ Гаўрыла Канстанцінавіч 

ЛЕВАНОВІЧ Гаўрыла Канстанцінавіч

[1889, в. Бяркова
(Беркаў) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. У 1917–18 г. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях. Падчас арышту настаўнік мінскай сямігадовай школы № 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.11.1930 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 31. Асуджаны 11.2.1931 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 15.6.1932 асобай нарадай пры калегіі АДПУ заменена на 3 гады пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 30.6.1989. Асабовая справа Л. № 28357-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".