Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАТЫШАВА Лізавета Сяргееўна
[1888, Петразаводск, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у Новасібірску. Была замужам, гадавала дачку Ірыну (9-ці гадоў). Арыштавана 12.10.1930. Асуджана калегіяй АДПУ 11.1.1931 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” і “шпіянаж” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 23.10.1990. Асабовая справа Л. № 31583-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.