Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЛАПО Міна Дзянісавіч 

ЛАПО Міна Дзянісавіч

[1904, в. Пупса Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 8.6.1946. Асуджаны 30.12.1946 за “здраду радзіме” да 15 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны cудовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 3.8.1962. Асабовая справа Л. № 7934-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".