Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЛАПАН Моталь Іосіфавіч
[1897, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. – ?]. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Барысаве Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1938 у Барысаве па адрасе: вул. 8-га Сакавіка, д. 34. Асуджаны 11.9.1939 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” і як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Ніжне-Амурскі лагер НКВД. Вызвалены ў 1946. У 1949 зноў арыштаваны і высланы (верагодна, у Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 2.8.1956. Асабовая справа Л. № 6741-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.