Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУШАЛЬ Аляксандр Лук’янавіч
[1893, в. Басіна Навагрудскага пав. Мінскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.1.1966 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа К. № п-8468 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.