Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУЧЭЎСКАЯ Людвіга Станіславаўна 

КУЧЭЎСКАЯ Людвіга Станіславаўна

[1908, в. Сцешкавічы Такоўскага пав., Галіцыя, Аўстра-Венрыя, цяпер Украіна – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай пачатковай школы в. Вытраскі (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 19.12.1939. Асуджана 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “былы агент паліцыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 7.12.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа К. № 28764-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".