Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУРДЗЮКОЎ Зосім Сысоевіч
[1896, в. Нежкава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. –
5.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Гарадоцкага тэхнікума механізацыі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 19.9.1937 у Гарадку Віцебскай вобл. Асуджаны 14.12.1937 тройкай НКВД за “дзейнасць у складзе ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.9.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.